Літаратурна-мастацкая выстава «Ф. І. Цютчаў. Літаратурнае асяроддзе»

×

Паведамленне пра памылку

Warning: count(): Parameter must be an array or an object that implements Countable у bootstrap_table() (лінія 208 у /var/www/www-root/data/www/museum.by/sites/all/themes/bootstrap/templates/system/table.func.php).

26 верасня 2025 года ў 17:00 адбудзецца прэзентацыя літаратурна-мастацкай выставы з фондаў Музея-запаведніка Ф.І.Цютчава "Оўстуг".

Выстава знаёміць з шырокім колам літаратурных сяброў і калег Фёдара Іванавіча Цютчава, такіх як Леў Талстой, Іван Тургенеў, Мікалай Някрасаў, Іван Аксакаў і іншыя. Прадстаўлены іх партрэты і выданні твораў, прыведзены знакавыя цытаты і каментары.

Выстава падрабязна раскрывае творчыя сувязі знакамітых літаратараў XIX стагоддзя, дазваляе паглыбіцца ў эпоху “Залатога веку" літаратуры і даведацца, якое месца ў ёй адводзілася Фёдару Іванавічу Цютчаву, як сучаснікі ацэньвалі яго творы.

Выстава будзе працаваць па 28 лістапада 2025 года.

Адрас: г. Мінск, вул. М.Багдановіча, 13.

3046