
“Трэба дома бываць часцей,
Трэба дома бываць не госцем...”- нагадвае нам Рыгор Барадулін, а таксама надыходзячы Тыдзень бацькоўскай любові. Вядома ж, трэба помніць аб гэтым заўжды - таму патэлефануйце, а лепш - наведайце бацькоў, скажыце, як вы іх любіце, зрабіце для іх нешта прыемнае. Вам у дапамогу - наша музейная акцыя “Для любімых”! Яна прапануе вам:
- Майстар-класе (10+) па вырабу цудоўнейшых паштовак з фігурнымі вершамі, якія можна падарыць сваім самым родным людзям.
- Квіз да Дня маці для вучняў 3-6 класаў
- Музейны занятак “РАДАВОД” для вучняў 3-7 класаў.
- “Бацькоўскія вячоркі” - чароўная імпрэза для тых, каму 16+,з майстар-класам, размовамі пад гарбатку і тэматчычным спаборніцтвам дэкламатараў “Маскімавы чытанні”.
Заўжды радыя вас бачыць! Запісвайцеся па тэлефоне +375017 355 22 95