
Традыцыйна з 14 па 21 кастрычніка ва ўсіх кутках Рэспублікі Беларусь праходзіць асаблівая, працятая цяплом і душэўнасцю акцыя — Тыдзень бацькоўскай любові. Гэты маштабны грамадскі праект закліканы ўмацаваць аўтарытэт сям'і, адрадзіць традыцыі шанавання бацькоў і нагадаць кожнаму пра галоўную каштоўнасць у жыцці — любоў і падтрымку блізкіх. У рамках дзяржаўнай акцыі Краязнаўчы музей Полацка напярэдадні Дня маці, які адзначаецца ў нашай рэспубліцы 14 кастрычніка, правёў музейную гасціную «Сямейныя традыцыі ў народаў розных краін». На сустрэчу з палачанамі прыйшоў падарожнік Сяргей Такмянін, які падзяліўся з прысутнымі сваімі назіраннямі падчас паездак па розных кантынентах. Ён зусім нядаўна вярнуўся з Сярэдняй Азіі, а ўжо на наступным тыдні з роднымі з'язджае на Балканскі паўвостраў.