Куратарская экскурсія
па выставе “Мілая мая Марылька!”
10 і 17 красавіка 2024 года, а 18-й гадзіне
Выстава “Мілая мая Марылька!” прымеркавана да 155-годдзя з дня нараджэння Марыі Багдановіч, маці класіка беларускай літаратуры, і дазваляе бліжэй пазнаёміцца з яе жыццём.
У экспазіцыі можна ўбачыць арыгінальныя прадметы з фондаў Літаратурнага музея Максіма Багдановіча, якія належалі Марыльцы, – яе фотаздымкі, рукапісы, лісты да мужа, родных, сяброў. Лісты можна не толькі пачытаць, але і паслухаць – іх агучылі акцёры Народнага студэнцкага тэатра “Жывое слова”.
Прэзентуюцца копіі важных дакументаў і фотаздымкаў з фондаў Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва, якія распавядаюць пра асабістае жыццё і навучанне Марыі Багдановіч.
Але многа цудоўных гісторый пра Марыю застаецца “па-за кадрам” экспазіцыі… І прачытаць пра іх пакуль што немагчыма. Але іх можна будзе пачуць пад час куратарскай экскурсіі, якую правядзе Ірына Мышкавец.
Завітвайце!
Уваходны квіток – 5 руб.
Тэлефон для даведак: (017) 355 22 95
Адрас музея: Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а