ІІI Навукова-практычная канферэнцыя «Беларусь, ты збудавана з беларускіх слоў!»


28 лютага 2022 г. ва ўстанове “Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры” адбудзецца ІІІ-я Навукова-практычная канферэнцыя “Беларусь, ты збудавана з беларускіх слоў!”, прымеркаваная да Міжнароднага Дня роднай мовы.

Для ўдзелу ў канферэнцыі было пададзена амаль 60 заявак вучняў VІІI-XІ класаў г. Мінска і Мінскай вобласці. Арганізацыйны камітэт канферэнцыі адабраў 50 работ. Канферэнцыя праводзіцца ў дзвюх секцыях: літаратуразнаўчай і краязнаўчай. Літаратуразнаўчая секцыя пераважыла па масавасці і будзе падзелена на 2 ўзроставыя катэгорыі.

Па выніках разгляду заявак самымі папулярнымі асобамі, да жыцця і творчасці якіх звярнуліся ўдзельнікі, сталі майстры мастацкага слова – пісьменнікі-юбіляры гэтага года: Уладзіслаў Галубок, Зоська Верас, Максім Танк, Алесь Адамовіч, Міхась Стральцоў, Янка Брыль.

Вынікі канферэнцыі будуць падводзіцца Экспертным Саветам – прадстаўнікамі акадэмічнай супольнасці, літаратарамі, краязнаўцамі.

Удзельнікаў мерапрыемства чакае святочны музычны падарунак ад узорнага ансамбля народнай музыкі "Шчабятуха" ДУА "Сеніцкая сярэдняя школа імя Я. Купалы" пад кіраўніцтвам А.У.Рудніцкай.

Урачыстае адкрыццё а 11-й гадзіне па адрасе: г. Мінск, вул. М.Багдановіча, 13.

Падрабязная інфармацыя і даведкі па тэл.: 8 (017) 363-56-21.

 

Арганізацыйны камітэт канферэнцыі

341