Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Прастора творчасці»


ІНФАРМАЦЫЙНАЕ ПАВЕДАМЛЕННЕ

Літаратурны музей Максіма Багдановіча, філіял Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры, пры падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь запрашае прыняць удзел у Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Прастора творчасці”, прысвечанай 110-годдзю адзінага прыжыццёвага зборніка вершаў М.Багдановіча “Вянок”.

Канферэнцыя адбудзецца 28 лістапада 2023 года.

Месца правядзення: Літаратурны музей Максіма Багдановіча (г. Мінск, вул. М. Багдановіча, 7 а).

Да ўдзелу ў канферэнцыі запрашаюцца літаратуразнаўцы, мовазнаўцы, музейныя спецыялісты, культуролагі, гісторыкі, мастацтвазнаўцы, сфера навуковых інтарэсаў якіх звязана з даследаваннем розных аспектаў жыцця і творчасці Максіма Багдановіча.

Праблематыка канферэнцыі:

  • месца і роля Максіма Багдановіча ў сучаснай культурнай прасторы;
  • багдановічазнаўства на сучасным этапе;
  • выяўленне артэфактаў і дакументальных крыніц пра М.Багдановіча і яго акружэнне, увядзенне ў навуковы абарот;
  • дзейнасць устаноў навукі, адукацыі, культуры, грамадскіх арганізацый і прыватных асоб па ўшанаванні памяці Максіма Багдановіча і асоб з ім звязаных.

Формы ўдзелу ў канферэнцыі (вочная і завочная):

  • даклад – да 15 хвілін;
  • паведамленне – да 10 хвілін.

Рабочыя мовы канферэнцыі – беларуская, руская.

Заяўкі на ўдзел прымаюцца да 20 лістапада 2023 года на электронны адрас maksimbagdanovich@gmail.com з пазнакай “Канферэнцыя”.

Каардынатар – Бараноўскі Міхаіл Аляксандравіч (+375 (17) 363 07 61).

328