V вучнёўская навукова-практычная канферэнцыя «Беларусь, ты збудавана з беларускіх слоў!»


5 сакавіка 2024 года ва ўстанове “Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры” адбудзецца V вучнёўская навукова-практычная канферэнцыя “Беларусь, ты збудавана з беларускіх слоў!”.

Для ўдзелу ў канферэнцыі было пададзена звыш 80 заявак вучняў VІІI-XІ класаў г. Мінска і Мінскай вобласці. Арганізацыйны камітэт і журы адабралі 33 работы да ўдзелу на вочным этапе. Канферэнцыя будзе праводзіцца ў аб’яднанай літаратурна-краязнаўчай секцыі, падзеленай на 2 ўзроставыя катэгорыі.

Па выніках разгляду заявак самымі папулярнымі асобамі, да жыцця і творчасці якіх звярнуліся ўдзельнікі, сталі майстры мастацкага слова – пісьменнікі-юбіляры гэтага года: Васіль Быкаў, Аркадзь Куляшоў, Міхась Лынькоў, Ядвігін Ш., Максім Лужанін, Валянцін Таўлай, Іван Чыгрынаў, Еўдакія Лось, Алесь Савіцкі, Алесь Якімовіч.

Вынікі канферэнцыі будуць падводзіцца Экспертным Саветам – прадстаўнікамі акадэмічнай супольнасці, літаратарамі, педагогамі, супрацоўнікамі музеяў.

Пачатак канферэнцыі аб 11-й гадзіне па адрасе: г. Мінск, вул. М.Багдановіча, 13.

Падрабязная інфармацыя і даведкі па тэл.: +375 (17) 363-56-21.

Для асвятлення навукова-практычнай канферэнцыі запрашаем прадстаўнікоў СМІ. Акрэдытацыя па тэл. +375 (17) 363-94-65.

99