Імпрэза «Старонкі беларускай музыкі»


13 красавіка 2024 года а 19-й гадзіне ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча адбудзецца музычна-паэтычная імпрэза “Старонкі беларускай музыкі” з удзелам ансамбля салістаў “Класік-Авангард” пад кіраўніцтвам Людмілы Каліноўскай.

Пасля цяжкага рабочага тыдня прыемна адпачыць як фізічна, так і духоўна. Нішто не расслабляе і не супакойвае чалавека лепш, чым музыка. Запрашаем Вас у суботу 13 красавіка адпачыць разам з намі і атрымаць асалоду ад цудоўнай музыкі беларускіх кампазітараў М. Агінскага, В. Кузняцова, Я. Глебава, Г. Гарэлавай. Яна прагучыць ў выкананні лаўрэатаў міжнародных конкурсаў Юрыя Каліноўскага (скрыпка), Алесі Носавай (скрыпка), Марыі Доўжык (скрыпка), Ліаны Іофэ (скрыпка), Караліны Дыба (скрыпка), Канстанціна Дарашэнкі (альт), Юліі Ражкоўскай (віяланчэль), Веранікі Кунічкінай (фартэпіяна), Кірыла Целяпнёва (кларнет), Вікторыі Янушкевіч (флейта), Кірыла Валюкевіча (кантрабас).

Дырыжор і вядучая канцэрта – Людміла Каліноўская.

Уваходны квіток – 10 рублёў.

Падрабязную інфармацыю можна атрымаць на музейных старонках у сацыяльных сетках і па тэлефоне: +375 17 363 07 61.

93